|
||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Аляксандра Герасіменя правяла майстар-клас у Берасці. ФотарэпартажВядомая беларуская плыўчыха, прызёр двух апошніх Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя, адправілася ў тур па краіне, у межах якога дае ўрокі плавання юным спартоўцам. Сённяшні майстар-клас Герасімені прайшоў у берасцейскім Цэнтры алімпійскага рэзерву па плаванні. Тут з 25 па 28 студзеня праходзіў першы старт новага сезона – Кубак Беларусі. У гэтых спаборніцтвах Аляксандра не ўдзельнічала, і прыехала адмыслова, каб сустрэцца з берасцейскімі аматарамі плавання. Спачатку ў прэс-цэнтры Палацу водных відаў спорту Герасіменя адказала на пытанні – да сустрэчы была такая цікавасць, што зала не змясціла ўсіх ахвотных. Адказваючы на пытанне, колькі ў яе медалёў, Герасіменя прызналася, што дакладна не памятае:
Таксама ў Аляксандры спыталі пра самы прыгожы горад і басейн, на што плыўчыха заўважыла, што самы прыгожы горад назваць не можа: у свеце ёй падабаецца шмат гарадоў. А вось самы незвычайны басейн, на думку спартоўкі, быў на Алімпіядзе-2008 у Пекіне. Беларуская зорка плавання адзначыла, што хацела б з?ездзіць яшчэ на адну Алімпіяду:
Пасля Аляксандра правяла і сам майстар-клас, падчас якога дзялілася сваймі сакрэтамі з выхаванцамі берасцейскага Цэнтру алімпійскага рэзерву па водных відах спорту. У чым ідэя такіх майстар-класаў, алімпійская прызёрка падзялілася з карэспандэнтам Belsat.eu:
Алесь Ляўчук, фотаздымкі Мілана Харытонава, belsat.eu
Эта страничка доступна по адресу: https://sportbrest.com/sport1475.php
Новость добавлена 2017-01-29 При использовании материалов сайта ссылка на сайт https://sportbrest.com обязательна! |
|
||||||||||||||||||||||||||||