|
||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Cкандальна вядомы футбаліст Арцём Мілеўскі стаў гульцом берасцейскага «Дынама»32–гадовы нападаючы Арцём Мілеўскі вярнуўся на радзіму: 6 ліпеня ўраджэнец Менску падпісаў дамову тэрмінам 1,5 гады з берасцейскім «Дынама». У 15 гадовым узросце Мілеўскі з?ехаў у Кіеў, і адмовіўся выступаць за зборную Беларусі, грымнуў скандал, у вырашэнні якога прыняў удзел асабіста прэзідэнт ФІФА Зеп Блатэр. У выніку футбаліст прыняў украінскае грамадзянства, і зрабіў на новай радзіме добрую кар’еру. Прынамсі Мілеўскі дабраўся са зборнай Украіны да ? фіналу чэмпіянату свету, а з украінскай маладзёжнай зборнай Мілеўскі стаў срэбным прызёрам чэмпіянату Еўропы. У кіеўскім «Дынама» Арцём правёў 11 сезонаў, выйграў тры тытулы чэмпіёна Украіны, 3 Кубкі і 4 Суперкубкі Украіны, станавіўся лепшым бамбардзірам чэмпіянату Украіны. Кіеўскі клуб Мілеўскі пакінуў са скандалам, пасварыўся з галоўным трэнерам Алегам Блахіным. А за наступныя чатыры гады нападаючы змяніў пяць каманд, Арцём паспеў пагуляць за турэцкі «Газіянтэспорт», харвацкія «Хайдук» і «Спліт», румынскую «Канкордыю», расейскі «Тосна». Усю кар?еру Мілеўскага пераследавалі скандалы, яго вінавацілі ў парушэнні спартыўнага рэжыму і п?яных дэбошах. У 2008 годзе за гэта кіеўскае «Дынама» аштрафавала Мілеўскага на 100 тысяч долараў. Акрамя іншага пару гадоў таму Мілеўскі разбіў свой «Ферары», а «Мазэраці» гульца спалілі невядомыя. Адразу пасля падпісання кантракту Мілеўскі заявіў на афіцыйным сайце берасцейскага «Дынама»:
Нагадаем, што ў гэтым сезоне берасцейскае «Дынама» выйграла Кубак Беларусі, але ў чэмпіянаце Беларусі ў каманды Уладзіміра Журавеля справы ідуць не вельмі добра, пасля паловы дыстанцыі «Дынама» ідзе дзясятым. АС, belsat.eu; фота – dynamo-brest.by
Эта страничка доступна по адресу: https://sportbrest.com/sport1488.php
Новость добавлена 2017-07-06 При использовании материалов сайта ссылка на сайт https://sportbrest.com обязательна! |
|
||||||||||||||||||||||||||||