Дзякуючы энтузіястам гэты від спорту набывае папулярнасць, а неўзабаве можа трапіць у праграму Алімпійскіх гульняў.
| 
 | ||||||||||||||||||||||||||||||
|  | 
 | |||||||||||||||||||||||||||||
| 
 | 
 Кубак Еўропы па новым для Беларусі відзе спорту прайшоў у Берасці  Дзякуючы энтузіястам гэты від спорту набывае папулярнасць, а неўзабаве можа трапіць у праграму Алімпійскіх гульняў. Нашая краіна прыняла першыя ў сваёй гісторыі буйныя міжнародныя спаборніцтвы ў гэтым відзе спорту – Кубак Еўропы, якія прайшоў у Берасцейскім лядовым палацы. 21-22 лістапада спаборнічалі жанчыны. Турнір сабраў 16 каманд з сямі краін. Перамогу святкавалі каманда Аўстрыі, срэбныя медалі заваявалі прадстаўніцы Італіі, бронзавыя – Нямеччыны. Лепшая беларуская каманда «Рэальнае Берасце» заняла 10 месца. 28-29 лістапада змагаліся мужчыны. У Кубку Еўропы прынялі ўдзел па чатыры каманды з Аўстрыі ды Нямеччыны, па тры з Італіі ды Польшчы, пяць з Беларусі, дзве з Расеі, па адной са Швейцарыі і Літвы. 
 Першае, другое і чацвёртае месца занялі прадстаўнікі Нямеччыны, трэцяе месца ў клубу з Аўстрыі. Лепшая беларуская каманда «Берасце Юніёры-1» заняла дзявятае месца. Адмыслоўцы адзначаюць, што гэткі вынік для беларускай каманды цалкам годны, яна аказалася нават вышэй, чымся заснавальнікі гэтага віду спорту – аўстрыйцы, а поспеху нямецкіх спартоўцаў здзіўляцца не варта: у Нямеччыне ў айсшток гуляе 3,5 тыс. каманд. 
 Пра тое, як развіваецца айсшток у Беларусі Belsat.eu распавёў адзін з гульцоў берасцейскай каманды Мікалай Калядзіч: «У Беларусі айсшток з’явіўся некалькі гадоў таму. Перадусім у нас гуляюць у яго на летніх пляцоўках, хоць частка спаборніцтваў праводзіцца на лёдзе. Сутнасць гульні ў тым, каб перасунуць шток, які ёсць у кожнага гульца, як мага бліжэй да шайбы, якая знаходзіцца ў полі суперніка». 
 У Беларусі айсшток найбольш развіты ў Берасці і Горадні. Каманды з Менску не ўдзельнічаюць у спаборніцтвах і не прыязджаюць на буйныя міжнародныя турніры. 
 Новы камплект для гульні ў айсшток каштуе каля € 1 тыс., у гэты камплект уваходзіць 4 штокі, 8 ручак і 16 накладак. Але тыя, хто займаецца гэтым відам спорту ў Берасці, нічога не плацяць – інвентаром іх забяспечвае міжнародная федэрацыя айсштоку. 
 
 
 
            Эта страничка доступна по адресу: https://sportbrest.com/sport1366.php Новость добавлена 2015-12-01 При использовании материалов сайта ссылка на сайт https://sportbrest.com обязательна! | 
 | ||||||||||||||||||||||||||||