top.mail.ru
Спортивный Брест
PDA |
Если вас интересует размещение информации на этом сайте, обращайтесь по адресу:  levaless@gmail.com или по телефону МТС 727-35-04
 Информация:

На республиканской спартакиаде в Гродно брестские стрелки завоевали пять медалей

 С 1 по 6 ноября  2017 года в Гродно проходила республиканская спартакиада РБ среди ДЮСШ и СДЮШОР 2001 – 2002 года рождения.

Представители стрелкового СДЮШОРа №7  Бреста завоевали 5 медалей: 2 золотых и 3 серебряных медали. В результате среди 17 команд стрелки СДЮШОРа заняли второе место уступившие  лишь Минскому СДЮШОР №13 всего 11 очков.  Состав команды: Солонко Ярослав, Палюшик Таисия, Дасько Зоя, Макаревич Павел, Сенцов Иван, Дикая Алина, Кондрашевич Евгения, Ганатовский Николай. Медалистами этих соревнований стали Солонко Ярослав золотая и серебряная медаль, Палюшик Таисия золотая и серебряная медаль, Дасько Зоя серебряная медаль.


Бюджет брестского "Динамо" на сезон-2017 — один из самых высоких среди клубов высшей лиги

 Предполагаемый бюджет брестского "Динамо" на сезон-2017 составит 3,5 млн долларов. Для сравнения в 2015 году бюджет команды был чуть выше одного миллиона долларов, годом позже он и вовсе составлял всего 420 тысяч долларов. - cообщает Прессбол. 


 Спорт в городе Бресте:
Хоккей | Гандбол | Разное | Легкая атлетика | Хоккей на траве | Футбол | Бейсбол | Бокс | Гребля | Волейбол | Баскетбол | Плавание |

Як у Берасці прайшоў матч тыдня Лігі чэмпіёнаў

 Як у Берасці прайшоў матч тыдня Лігі чэмпіёнаўУ гэтыя выходныя на Берасце звярнула ўвагу ўся гандбольная Еўропа. Чэмпіён Беларусі БГК імя Мяшкова прымаў адзін з лепшых клубаў свету – нямецкі Кіль. Еўрапейская федэрацыя гандболу назвала гэтую гульню матчам уік-энду.

Борды на роднай мове і ўласны парфюм

Берасцейскі гандбольны клуб запусціў да гэтай падзеі адразу некалькі акцый. Спачатку ў горадзе стартавала новая сацыяльная кампанія «мяшкоўцаў» – адмыслова да свята 1000-годдзя Берасця ў горадзе з’явіліся новыя білборды на беларускай мове, на якіх можна пабачыць гульцоў берасцейскага клубу – Арцёма Кулака, Андрэя Юрынка, Вячаслава Шумака, Арцёма Сельвясюка, Уладзіслава Навумука і Валянціна Курана – усе хлопцы выхаванцы БГК. Гэта не першая падобная акцыя берасцейскага клубу з выкарыстаннем беларускай мовы. Раней былі вершы, спевы і нават урокі роднай мовы.

«Наша маркетынгавая палітыка накіраваная на падтрымку трывалай сувязі клубу з горадам і яе жыхарамі. Любая рэкламная актыўнасць мае шырокае распаўсюджванне перш за ўсё ў родным рэгіёне. Гэта датычыцца і вонкавай рэкламы. Сацыяльная кампанія «Нашы перамогі – роднаму гораду» з’яўляецца лагічным працягам праекту па ўмацаванні сувязі з Берасцем. Свята 1000-годдзя – гэта вялікая падзея ў жыцці гораду і выдатная нагода стварыць новыя білборды. БГК сацыяльна адказны клуб, у нас шмат праектаў, у тым ліку на беларускай мове. Да прыкладу, у гэтым сезоне мы запусцілі дзіцячую гандбольную лігу. Напэўна, ні адзін клуб у Беларусі не рэалізуе падобныя праекты» – адзначае намеснік кіраўніка БГК імя Мяшкова па маркетынгу і камунікацыях Лідзія Сямёнава.

 

 

Як у Берасці прайшоў матч тыдня Лігі чэмпіёнаў
Беларускамоўныя білборды БГК на вуліцах Берасця

 

 

 

 

Як у Берасці прайшоў матч тыдня Лігі чэмпіёнаў
Лідзія Сямёнава прэзентуе парфум “Meshkov”

 

 

А перад гульнёй з Кілем БГК прэзентаваў яшчэ і брэндавую парфумерную ваду «Meshkov». Яна прызначана ў першую чаргу для мужчын. Асобамі брэнду сталі гульцы БГК і зборнай Беларусі Сяргей Шыловіч і Вячаслаў Шумак, і сербскі легіянер берасцейцаў Петар Джорджыч.

«Да гэтага момант я ні ў адным спартовым клубе не сустракаў уласную парфумерную ваду, хоць і выступаў у нямецкай бундэслізе. Прыемна здзіўлены. Я рады быць тварам такога брэнду». – сказаў Джорджыч.

 

 

Як у Берасці прайшоў матч тыдня Лігі чэмпіёнаў
Дзеці і дарослыя падтрыліваюць БГК у фанацкім сектары

 

 

Гульня на тры лігі

У гэтым сезоне галоўнага трэнера БГК Сяргей Бябешка пасля сыходу Паўла Ацьмана, Дайніса Крыштапанса, Максім Бабічава, Імана Джамалі і Уладзіслава Астраўшкі стаў будаваць новую каманду, якой да таго ж прыходзіцца ўдзельнічаць адначасова адразу ў трох турнірах – Лізе чэмпіёнаў, Сеха-лізе і чэмпіянаце Беларусі, і калі раней федэрацыя гандболу Беларусі вызваляла берасцейцаў ад удзелу ў восеньскай стадыі чэмпіянату, то цяпер БГК прыйшлося гуляць у нацыянальным чэмпіянаце з першага этапу. Праз шчыльны міжнародны графік берасцейцаў часамі адбываюцца дзіўныя рэчы. Да прыкладу, у кастрычніку мяшкоўцам давялося ў адзін дзень згуляць адразу два матчы ў розных кропках Еўропы – У Гомлі і сербскім Новым Садзе.

 

 

Як у Берасці прайшоў матч тыдня Лігі чэмпіёнаў
Гульня БГК імя Мяшкова – Кіль. БГК у атацы

 

 

Ліга чэмпіёнаў

Ліга чэмпіёнаў – для берасцейцаў зараз галоўны турнір, у суперніках у БГК дзве каманды з Нямеччыны – Кіль і Фленсбург, венгерскі Вэспрэм, польскі Віве, датскі Ольбарг, славенскі Цэле, ПСЖ з Францыі. Задача ў берасцейцаў – заняць у групе з васьмі каманд месца не ніжэй за шостае, і пакуль БГК з задачай спраўляецца займаючы пяты радок. Берасцейцы набралі ўжо пяць пунктаў, сенсацыйна абыграўшы польскі Віве, які выйграў Лігу чэмпіёнаў два гады таму. Перамагалі ў гасцях дацкі Ольбарг і давялі да нічыёй гульню ў Славеніі супраць Цэле. Адзначым, што ні адзін беларускі клуб сёння не гуляе на такім узроўні на якім сёння гуляе БГК.

 

 

Як у Берасці прайшоў матч тыдня Лігі чэмпіёнаў
Гульня БГК імя Мяшкова – Кіль. Растка Стойкавіч кідае сяміметровы штрафны

 

 

«У гэтай групе Лігі чэмпіёнаў наагул няма слабых каманд, тут сабраны гранды сусветнага гандбола, і наш клуб гуляе з імі на роўных. Кожнае ўзятае ачко – гэта сур’ёзнае дасягненне. Мы былі вельмі блізкія, да перамогі ў гульні з Кілем, але ў выніку мінімальна саступілі. У гэтым турніры ў нас яшчэ шмат матчаў, мы працягваем змагацца», – каментуе гульню капітан БГК Дзмітрый Нікуленкаў.

Апошні супернік БГК – Кіль, 20 разоў перамагаў на чэмпіянаце Нямеччыны, 3 разы выйграў Лігу чэмпіёнаў. Ён не ўдала пачаў гэты сезон і зараз паступова выпраўляе становішча. Берасцейкі палац спорту Вікторыя амаль збірае аншлаг, каб пабачыць топ-гульню. Першыя 15 хвілін ідзе роўная гульня, але ў сярэдзіне тайма Кіль адрываецца на тры мячы. Не гледзячы на гэта, у канцоўцы тайма берасцейцы не толькі даганяюць суперніка, але і абганяюць, і пасля двух мячоў Сяргея Шыловіча адпраўляюцца на перапынак лідарамі ў ліку – 14:12. Пасля перапынку Кіль зноў адрываецца ў ліку, і за пяць хвілін да канца гульні нямецкі клуб вядзе з розніцай у чатыры мячы, але БГК не здаецца і амаль даганяе суперніка – 24:25. Цікава, што з такім жа лікам скончылася гульня супернікаў два гады таму ў Берасці, пакуль БГК не можа ўзяць ачкі ў матчах супраць гэтага суперніка. Пяць паразаў у пяці матчах, але з кожным разам берасцейцы ўсе бліжэй да перамогі.

 

 

Як у Берасці прайшоў матч тыдня Лігі чэмпіёнаў
Гульня БГК імя Мяшкова – Кіль. Фансектар БГК падчас матчу
Як у Берасці прайшоў матч тыдня Лігі чэмпіёнаў
Гульня БГК імя Мяшкова – Кіль. Кіль ідзе ў атаку

 

 

«Ва ўсіх хатніх гульнях у Лізе чэмпіёнаў мы хочам перамагчы. Супраць нас гуляў супернік, які выступае ў бундэслізе. Мне здаецца, наша каманда псіхалагічна прытаміўся. Цяжар адказнасці на нас ляжыць вялікі. Плюс – вельмі хацелі перамагчы перад сваёй публікай. У канцоўцы быў момант, што маглі сысці ў атаку з адным мячом адставання. Але не атрымалася. Будзем здабываць з усяго гэтага высновы і працаваць далей. Ведаем сілу нашай групы. Застаецца яшчэ шмат гульняў і спадзяюся, што ўсё ў нас атрымаецца», – прызнаецца пасля гульні галоўны трэнер БГК Сяргей Бябешка.

 

 

Як у Берасці прайшоў матч тыдня Лігі чэмпіёнаў
Гульня БГК імя Мяшкова – Кіль.

 

 

 

Алесь Ляўчук, Мілана Харытонава (фота), belsat.eu

Оцените эту информацию: Нашли ошибку в тексте?Добавьте страницу в закладки

Рейтинг: 0.0/5
( высказались: 0 )

Система Orphus

Эта страничка доступна по адресу: http://sportbrest.com/sport1501.php
Новость добавлена 2017-11-05
При использовании материалов сайта ссылка на сайт http://sportbrest.com обязательна!

 Новости Бреста
Новости города:

Виртуальный Брест © Спортивный Брест 2008 - 2017 - Редактор сайта - Алесь Левчук.
Использование материалов разрешено только при указании прямой ссылки на сайт!
Программирование, поддержка и сопровождение - портал Виртуальный Брест
Наш счетчик:
Логотип разработан: Разработка сайтов Брест